Літоўская мытня абвесціла аб узмацненні кантролю на мяжы з Беларуссю
26 жніўня 2022
81

Дадатковыя аналітычныя магчымасці, актывацыя метадаў фізічнага нагляду, большая колькасць мытнікаў і магчымае запрашэнне супрацоўнікаў іншых дзяржорганаў будуць задзейнічаны падчас кантролю тых, хто перасякае межы Літвы з боку Беларусі і Расіі.

«Мы бачым, што спробы абыйсці санкцыі не памяншаюцца, таму мы прымаем дадатковыя меры. Тыя кліенты мытні, якім праз спробы абыходу санкцый было адмоўлена ў працягу мытных працэдур, не павінны здзіўляцца, калі грузы, якія яны перавозяць у будучыні, апынуцца пад павелічальным шклом», – цытуе генеральнага дырэктара мытні Літвы Дарыуса Жыронаса сайт мытнай службы.

Там жа адзначаецца, што з 1 сакавіка 2022 года мытня Літоўскай Рэспублікі ажыццяўляе ўзмоцнены мытны нагляд за экспартаванымі, імпартаванымі і транзітнымі таварамі, забяспечваючы кантроль над увядзеннем санкцый Еўрапейскім саюзам. На працягу гэтага перыяду розныя парушэнні больш за 3000 раз перашкаджалі правядзенню працэдур імпарту, экспарту і транзіту. На тэрытарыяльных мытнях было пачата і праведзена 30 расследаванняў магчымых парушэнняў санкцыйных забаронаў. Мытная крымінальная служба праводзіць чатыры дасудовыя расследаванні за такія ж парушэнні. Акрамя таго, за невыкананне ўстаноўленых абмежавальных мер мытня ўжо пачала 260 адміністрацыйных правапарушэнняў. У сувязі з усталяванымі парушэннямі на тэрыторыю ЕС не дапушчана больш за 1200 транспартных сродкаў, якія перавозілі тавары, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь і Расійскай Федэрацыі.