Літоўскі Сейм хоча прыпыніць выдачу віз грамадзянам РБ
22 сакавіка 2023
278

Сейм Літвы прыняў у першым чытанні законапраект, якім абмяжоўвае выдачу віз грамадзянам Беларусі з-за саўдзелу краіны ў вайне Расіі супраць Украіны. Праваабаронцы спрабуюць абараніць права беларускіх грамадзян.

Пераважная большасць грамадзян Расіі падтрымліваюць ваенныя дзеянні агрэсіі сваёй краіны, не робяць дзеянняў па спыненні агрэсіі рэжыму сваёй краіны, таму адказнасць кладзецца і на грамадзян гэтых краін. Каб змяніць іх паводзіны, мэтазгодна ўсталяваць абмежавальныя меры ў дачыненні да магчымасці для грамадзян Расіі і Беларусі наведваць Літву і ўязджаць на тэрыторыю Еўрапейскага Саюза“, – цытуе намесніцу  міністра замежных спраў Ёвіту Нелюпшэне сайт літоўскага Сейма. Яна прадставіла законапраект на разгляд парламента. 

У дакуменце, у прыватнасці, гаворыцца, што спыняецца прыём заяў грамадзян Расіі і Беларусі на атрыманне візы ў літоўскія візавыя службы за мяжой, за выключэннем выпадкаў, калі падача заявы на візу ажыццяўляецца пры пасярэдніцтве Міністэрства замежных спраў Літвы. 

Таксама спыняецца прыём заяў грамадзян Расіі і Беларусі аб выдачы дазволу на часовае пражыванне ў Літве праз знешняга пастаўшчыка паслуг за мяжой (за выключэннем замежнікаў, для якіх пры пасярэдніцтве ўпаўнаважанага органа ўрада Літвы) і ў Літве, за выключэннем грамадзян Расіі і Беларусі, якія маюць дзеючую Шэнгенскую або нацыянальную візу, выдадзеную літоўскай візавай службай за мяжой або ў Літве, або від на жыхарства, выдадзены іншай дзяржавай-членам Еўрапейскага саюза.

Акрамя таго, сярод іншага, спыняецца прыём заяў і рашэнняў грамадзян Расіі і Беларусі аб літоўскім грамадзянстве, за выключэннем выпадкаў, калі хадайніцтва падаецца аб адмове ад літоўскага грамадзянства або калі рашэнне прымаецца аб страце Літоўскага грамадзянства пасля адмовы ад літоўскага грамадзянства або атрымання грамадзянства іншай дзяржавы.

Законапраект падтрымалі 113 дэпутатаў, ніхто не прагаласаваў супраць, устрымаліся дзевяць чалавек.

Это первое чтение, окончательный текст появится только после второго чтения”, – напісаў у Facebook праваабаронца Андрэй Стрыжак, які зараз пражывае ў Літве. Паводле яго, асноўная частка абмежаванняў ужо і так дзейнічае ў межах “надзвычайнага становішча”, уведзенага ў сувязі з гібрыднай міграцыйнай атакай. 

Литва – не Беларусь. Здесь есть инструменты адвокации наших интересов и они работают прямо сейчас”, – запэўнівае праваабаронца.

Нагадаем, што колькасць беларусаў у Літве за 2022 год амаль дасягнула 50 тыс. чалавек.

У лістападзе 2022 года літоўскі Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы паведамляў, што ў Літве знаходзілася прыкладна 40 тыс. грамадзян Беларусі, з якіх каля 86% – з палітычных прычын. Большасць беларусаў, якія прыехалі ў Літву – гэта асобы працаздольнага ўзросту, што маюць тут пастаянную крыніцу даходу (амаль 70%). 68% рэспандэнтаў маюць від на жыхарства ў Літве, 15% – гуманітарную візу,  а крыху больш за 8% атрымалі афіцыйнае прытулак або чакаюць рашэння аб прадастаўленні прытулку.

Згодна сацыялагічнаму даследаванні Фонда імя Фрыдрыха Эберта, вынікі якога былі апублікаваны ў жніўні 2022 года, дыскрымінацыю і непрыязнасць да сябе на нацыянальнай глебе адчулі 16% беларусаў у Літве.