Літоўскія журналісты стварылі сайт з гісторыямі беларускіх эмігрантаў
13 верасня 2022
172

Сайт з расповядамі беларускіх эмігрантаў на чатырох мовах “Рэлаканты: Перажыць Менск” з’явіўся ў інтэрнэце.

Праект рэалізавала Літоўскае нацыянальнае радыё і тэлебачанне. «Рэлаканты: Перажыць Менск» — гэта гісторыя, якая расказвае пра тое, што значыць жыць з адчуваннем віны ўцалелага і што значыць жыць з усё яшчэ жывым жаданнем змагацца, а таксама расказвае пра тое, як хуткія ўцёкі ператвараюцца ў пастаянны непазбежны стан», — цытуе стваральнікаў тэлеграм-канал Free Belarus Center.

Беларусы, якія перабраліся ў Літву, — у пошуках новых магчымасцей вядзення пачатай барацьбы і аказання дапамогі людзям унутры Беларусі”, – акрэсліваецца на сайце тэматыка яго першай часткі “Межы”.

У частцы “Камуна” гаволрка ідзе пра тое, што пасля перажытых рэпрэсій наступствы траўмы працягваюць пераследаваць беларусаў, што групуюцца па ўсёй Вільні.

Выбраўшы бок апазіцыі, некаторыя сталі «іконамі» руху. Для адных гэтая роля стала неад’емнай часткай жыцця, а іншыя шукаюць спосабы пазбавіцца ад славы, да якой яны ніколі не імкнуліся”, – сцвярджаецц ў трэцяй частцы пад назвай “Іконы”.