
Літва закончыла ўстаноўку плоту на мяжы з Беларуссю агульнай працягласцю 502 кіламетры.
Апошнія сегменты былі пастаўлены ў апошнія выходныя жніўня, паведамляе тэлеграм-канал «Нямецкай хвалі» са спасылкай на BNS. Вышыня плоту пяць метраў з калючым дротам наверсе.
Загароджы няма на азёрах і рэках, чым і карыстаюцца нелегальныя мігранты, якіх адмыслова прапускае на мяжу лукашэнкаўскі рэжым, паведамляе тэлеграм-канал «Баста».
Раней аб заканчэнні пабудовы 5-метровага металічнага плота паведаміла Польшча.
Такім чынам дзве суседнія з Беларуссю краіны пастараліся поўнасцю адгарадзіцца ад спробаў лукашэнкаўскага рэжыму выкарыстаць мігрантаў з паўднёвых краін для дэстабілізацыі сітуацыі на мяжы.
Цяпер пабудовай плоту на мяжы з Беларуссю займаецца Латвія. Завяршыць пабудову сталай канструкцыі плануецца сёлета да первых маразоў, паведаляюць “Латвийские общественные СМИ“.
Фота: тэлегра-канал “Баста”
Матэрыялы па тэме: