
Міністр замежных спраў Літвы Агне Білатайтэ даручыла праверыць наяўнасць у краіне замежнікаў з Беларусі і Расеі, асабліва тых, хто мае падвойнае грамадзянства і хто прыбыў па схеме пераводу бізнесу.
“Таксама, улічваючы бягучую сітуацыю і пагрозы, якія ўзнікаюць, Дэпартамент міграцыі абавязаны надаваць асаблівую ўвагу працэдурах страты грамадзянства Літоўскай Рэспублікі ў выпадках, калі грамадзянін Літоўскай Рэспублікі атрымае грамадзянства Рэспублікі Беларусь або Расійскай Федэрацыі”, – гаворыцца на сайце міністэрства замежный спраў Літвы.
Таксама міністр падпісала папраўкі да загадаў, якія змяняюць парадак выдачы дакументаў замежнікам, якія жадаюць быць ці жыць у Літве.
Папраўкі ўстанаўліваюць дадатковыя патрабаванні да прадастаўлення дадатковых дакументаў або інфармацыі для пэўных катэгорый замежнікаў, якія падаюць заяву на візу, выдачу віду на жыхарства ў Літоўскай Рэспубліцы або дазволу на пражыванне члена сям’і грамадзяніна Еўрапейскага Саюза.
Адсутнасць запытанай інфармацыі або прадастаўленне дадзеных, якія не адпавядаюць рэчаіснасці, дапаможа дэпартаменту міграцыі больш эфектыўна ацэньваць рызыку незаконнай міграцыі і прымаць рашэнні аб выдачы або ануляванні дакументаў.
Раней даследчыкі з літоўскага Цэнтру даследаванняў Усходняй Еўропы прыйшлі да высновы, што зараз у Літве знаходзіцца прыкладна 40 тыс. грамадзян Беларусі, з якіх каля 86% – з палітычных прычын.
У жніўні 2022 года стала вядома, што дадатковыя аналітычныя магчымасці, актывацыя метадаў фізічнага нагляду, большая колькасць мытнікаў і магчымае запрашэнне супрацоўнікаў іншых дзяржорганаў будуць задзейнічаны падчас кантролю тых, хто перасякае межы Літвы з боку Беларусі і Расіі.
Фота: Укрінформ
Матэрыялы па тэме: