Лукашэнкаўскае МЗС лічыць, што за імі Бог
7 снежня 2022
140

Некаторыя краіны не хочуць заўважаць Беларусь, заявіў намеснік лукашэнкаўскага міністра замежных справаў Ігар Назарук, сцвярджаючы пры гэтым, што Бог на баку яго і яму падобных.

Дзіўныя словы лукашэнкаўскі чыноўнік вымавіў на пасяджэнні Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа, дзе прысутнічалі неназваныя прадстаўнікі дыяспары з неназваных краін.

Ігар Назарук

«Для того, чтобы вы получили объективную оценку. Не обработанную средствами массовой информации в ваших странах или с подачи определенных кураторов, а для того, чтобы вы основывались на той информации, которая действительно заслуживает внимания. Более того, насколько мне доносят информацию, в отдельных странах просто включается режим молчания. Раньше хотя бы плохо говорили, а сейчас просто как будто нас не существует. Вы знаете, мы не лучше других – Беларусь. Мы не хуже других. Мы – другие. Мы идем своим путем, у нас своя судьба. За нами Бог, и поэтому все, что мы делаем, это правильно», – цытуе чыноўніка Белта 7 снежня 2022 году. Нейкіх пацвержанняў таго, што Бог з Назаруком, ні Белта, ні сам Назарук не прыводзіць.

Акрамя таго, ён заявіў аб міралюбнай палітыцы правячага ў Беларусі рэжыму, не ўзгадваючы аб яго сайдзеле ў вайне супраць Украіны. “Беларусь за свою независимую и миролюбивую политику оказалась под беспрецедентным и небывалым по разнообразию и даже явному абсурду санкционным давлением“, – адзначыў Назарук. Пры гэтым ён праігнараваў словы былога спікера Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу і старшыня калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіла Мясніковіча аб тым, што санцыі ствараюць умовы для пад’ёма нацыянальнай эканомікі. Пра гэта Мясніковіч казаў у чэрвені 2021 году, аб чым пісала тая ж Белта.

Таксама Назарук бездоказна заявіў аб нейкай працы лукашэнкаўкіх дыпрадстаўніцтв з беларусамі замежжа, дыяспарай.

Згодна прадстаўленага паведамлення праўладнага СМІ, прыехаўшых на сустрэчу з Назаруком беларусаў замежжа, абсалютна не цікавіла, што прыняць удзел у галасаванні на выбарах ці рэферэндумах, якія праводзіць ЦВК РБ, у краінах знаходжання яны не змогуць. З кастрычніка 2022 году стала вядома, што выбарчыя ўчасткі ў беларускіх дыппрадстаўніцтвах адчыняцца не будуць. Пра гэта заявіў тады старшыня ЦВК Ігар Карпенка, перадае “Зеркало“.

Нагадаем, што ў кастрычніку 2022 году лукашэнкаўскія чыноўнікі з яго МЗС пакрыўдзіліся на прапанову Міністэрства замежных спраў Літвы узгадняць з Офісам Святланы Ціханоўскай спісы жадаючых адпачнуць у санаторыі “Беларусь” у Друскеніках.

Фота: Белта