Лукашэнкаўскі МЗС успомніў аб дзецях і маралі
20 кастрычніка 2022
125

Лукашэнкаўскія чыноўнікі пакрыўдзіліся на прапанову Міністэрства замежных спраў Літвы узгадняць з Офісам Святланы Ціханоўскай спісы жадаючых адпачнуць у санаторыі “Беларусь” у Друскеніках.

Мы прапануем санаторыю “Беларусь” звярнуцца ў Офіс С.Ціханоўскай і прадставіць спісы беларускіх грамадзян якія намераны прыехаць у санаторый і атрымаць згоду на іх прыбыццё”, – цытуе інтэрнэт-выданне BNS адказ літоўскага МЗС на незадавальненне адміністрацыі санаторыя тым, што яна будзе вымушана звольніць чвэрць супрацоўнікаў, калі Літва не дасць візы беларускім грамадзянам. Працу могуць страціць каля 60 чалавек

Расцениваем эту выходку литовского внешнеполитического ведомства как полное попрание всех норм цивилизованного общения, превращение в фарс системы дипломатических отношений между государствами”, – напісалі ў Facebook лукашэнкаўскія дыпламаты. 

Яны сцвярджаюць, што асноўнай катэгорыяй беларускіх грамадзян, якія едуць на аздараўленне ў Друскенікі, з’яўляюцца дзеці, у тым ліку з разнастайнымі хранічнымі захворваннямі. 

Литовские власти наплевательски относятся не только к здоровью белорусов, но и к судьбам своих соотечественников – по их милости без работы останутся еще около 6️0 сотрудников санатория «Беларусь», – пішуць лукашэнкаўскія чыноўнікі.

Нагадаем, што літоўскія ўлады не прызнаюць Лукашэнку прэзідэнтам Беларусі і маюць даволі шчыльныя сувязі з Офісам Святланы Ціханоўскай.

Летам 2022 года лукашэнкаўскія ўлады знішчылі школы ў Беларусі, дзе вялося выкладанне на польскай і літоўскай мовах. У Офісе Ціханоўскай тады заявілі, што ушчамленне правоў літоўцаў і палякаў на навучанне на роднай мове з’яўляецца парушэннем двухбаковых і міжнародных дамоўленасцяў, якія абараняюць правы прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў. Такая палітыка чарговы раз паказвае, што пры Лукашэнку беларуская дзяржава як суб’ект міжнароднага права не можа і не мае намеру прытрымлівацца міжнародных пагадненняў, адзначылі ў Офісе.

Фота: тэлеграм-канал “Позірк”