
Міжнародны паралімпійскі камітэт (МПК) большасцю галасоў прыпыніў членства Паралімпійскага камітэта Беларусі. Тое ж самае адбылося і ў дачыненні паралімпійцаў з Расіі.
Рашэнне аб прыпыненні членства лукашэнкаўскіх паралімпійцаў было прынята на пазачарговым пасяджэнні генеральнай асамблеі МПК у Берліне. За яго выказаліся 54 краіны, супраць — 45, яшчэ 18 устрымаліся.
У паведамленні МПК гаворыцца, што Беларусь не здольна выконваць свае абавязацельствы як член арганізацыі ў адпаведнасці з яе статутам, распавядае тэлеграм-канал “Позірк”.
Беларускі паралімпійскі камітэт пазбаўляецца ўсіх правоў у межах МПК, у тым ліку права на абскарджанне, піша тэлеграм-канал Athletes for Freedom.
Членства Расіі ў МПК прыпынена з-за вайны гэтай краіны супраць Украіны. Лукашэнкаўскія ўлады падтрымліваюць гэту вайну.
Матэрыялы па тэме: