Лукашэнкаўскія сілавікі захапілі жыхара Баранавічаў за ўдзел у акцыях дыяспары
14 снежня 2022
173

Лукашэнкаўскія сілавікі ў Баранавічах захапілі 28-гадовага Анатоля Пугача, які вярнуўся з Польшчы на лячэнне. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыях дыяспары.

Мужчына вярнуўся з Польшчы ў Беларусь на медычнае абследванне: у яго знайшлі анкалагічнае захворванне”, – перадае тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Паводле звестак праваабаронцаў, невядома, на якой падставе арыштавалі Пугача. У той жа час вядома, што сілавікі атрымалі доступ да яго тэлефона і выходзілі ў сацсеткі з яго акаўнтаў.

Экстремисты в Польше и Литве, которые любят пофоткаться на шабашах с флагами в Варшаве или вступить в какие-то “харугвы” – всё равно приезжают на лечение и обследование в Беларусь. Для тех, кто думает, что можно безнаказанно гадить из-за рубежа – скоро всё изменится”, – напісалі ў тэлеграм-канале “Сводки центра” лукашэнкаўскія сілавікі.

Напачатку снежня 2022 года стала вядома, што лукашэнкаўскія сілавікі захапілі ў Паставах Віцебскай вобласці мясцовага жыхара, які вярнуўся з Латвіі. Як вынікае з запісаннага ў лукашэнкаўскім палоне відэа, ён знаходзіўся ў Мінску падчас мірных акцый пратэсту 2020 года.

У лістападзе 2022 года жыхар Чачэрска і жыхар Магілёва былі схоплены ў сваіх кватэрах пасля таго як яны вярнуліся ў Беларусь з Польшчы.

Напрыканцы верасня 2022 года лукашэнкаўскія ўлады захапілі экс-футбаліста зборнай Беларусі і трэнера Васіля Хамутоўскага – падпісанта ліста за сумленныя выбары пасля таго як ён вярнуўся з замежжа на Радзіму.

Интересно, сколько еще беларусов должны задержать по возвращении в Беларусь, чтобы людям стало понятно, что ничего не затихло и мстительная хунта не остановится?” – задаецца пытаннем тэлеграм-канал “МКБ – мая краіна Беларусь“.