У Беларусі апублікавалі запланаваныя змены ў закон аб грамадзянстве
23 верасня 2022
213

Права пазбаўляць статуса беларускага грамадзяніна асуджаных па палітычных артыкулах дадуць лукашэнкаўскаму рэжыму папраўкі ў закон аб грамадзянстве.

Закон аб зменах адносна пазбаўлення беларускага грамадзянства людзей, што маюць яго ад нараджэнн, з’явіўся на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Раней, 19 верасня 2022 года, ён паступіў на разгляд у Палату прадстаўнікоў. 

Згодна паправак, пазбаўляць грамадзянства будуць тых, якім уступіў у сілу прысуд, што пацвярджае ўдзел данай асобы ў экстрэмісцкай дзейнасці або прычыненне цяжкай шкоды інтарэсам Беларусі, калі такая асоба знаходзіцца за межамі Беларусі. 

Прыводзіцца спіс крымінальных артыкулаў, прысуды па якіх будуць лічыцца падставай для пазбаўлення грамадзянства. Гэта артыкулы Крымінальнага кодэкса 122-138, 287, 289 – 293, ч. 4 арт. 294, ч. 4 арт. 295, ч. 4 арт. 309, ч. 3 арт. 311, ч. 3 арт. 322, ч. 3 арт. 323, ч. 3 арт. 324, ч. 2 арт. 333, арт. 341-1, 356, 357, 359 – 362, ч. 2 арт. 363, арт. 364, 366, ч. 2 арт. 367, арт. 388 (артыкулы аб распальванні варожасці, масавых беспарадках, найміцтве, тэрарызме, прапагандзе вайны, здрадзе дзяржаве, удзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні, фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці, пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі і інш.).

Калі закон будзе прыняты, норма аб пазбаўленні грамадзянства будзе распаўсюджвацца і на тых, хто быў асуджаны па артыкулах са спісу да ўступлення закона ў сілу.

Таксама прапануецца, каб грамадзяне Беларусі інфармавалі МЗС або МУС аб набыцці імі грамадзянства замежнай дзяржавы, віду на жыхарства або іншага дакумента, які дае правы на ільготы.

Праект закона ўнесены на разгляд заканадаўчай уладзе Саветам міністраў.

Згодна арт 20 дзеючай на даны момант рэдакцыі закона “Аб грамадзянстве РБ”, падставай для адмовы у спыненні грамадзянства Беларусі з’яўляецца, у прыватнасці, тое, што чалавек з’яўляецца абвінавачаным альбо ў дачыненні да яго маецца  абвінаваўчы прысуд суда, які ўступіў у законную сілу і падлягае выкананню.

Спыненне грамадзянства РБ магчыма толькі з-за выйсця альбо страты яго. Страціць грамадзянства РБ для дарослага чалавека магчыма толькі з-за паступлення на вайсковую службу, службу ў паліцыю, органы бяспекі, юстыцыі ці іншыя дзяржаўныя органы замежнай дзяржавы пры адсутнасці падстаў, прадугледжаных арт. 20 закона “Аб грамадзянстве РБ”.

Раней прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета Святланы Ціханоўскай па транзіце ўлады Павел Латушка паведамляў, што кабінет будзе мець права пачаць выдачу пашпартоў Рэспублікі Беларусь ад свайго імя і дабівацца прызнання гэтых пашпартоў за мяжой. Выдача пашпартоў ад імя Аб’яднанага пераходнага кабінету адпавядае стратэгіі ААН па прадухіленні безграмадзянства, кажа палітык.