
Медыцынскія тавары, бытавая тэхніка, трактары, аўтамабілі і мноства іншых рэчаў прамысловай вытворчасці забаронены да вывазу за тэрыторыю Беларусі на бліжэйшыя паўгода. Адпаведную пастанову №630 прыняў Саўміна. Яна ўступае ў сілу 23 верасня 2022 года.
Пастанова была прынятая 20 верасня 2022 года, але шырокай грамадскасці аб ёй стала вядома толькі зараз.
Забарона распаўсюджваецца на расходныя медыцынскія матэрыялы і інструменты і іншыя медыцынскія тавары, бытавую тэхніку (халадзільнікі, посудамыйныя машыны, пральныя і швейныя машыны), катлы і кампрэсары, абсталяванне для сельскай гаспадаркі, станкі, кампутарныя кампаненты і дысплеі, целе і аудиоаппаратуру, электроніку (чыпы, мікрасхемы, кандэнсатары, рэзістары, друкаваныя платы), лакаматывы і вагоны, трактары, легкавыя аўтамабілі, матацыклы, ровары, каляскі, беспілотнікі, суда і буксіры, яхты, лінзы і біноклі, мікраскопы і лазеры, розныя прыборы і многае іншае, піша АТН.
У спіс увайшлі больш за 250 відаў тавараў, падлічыла “Расійская газета”.
Як раней паведамлялася, валавы ўнутраны прадукт Беларусі абваліўся на 4,2% у першым паўгоддзі 2022 году. Гэта найгоршы вынік сярод усіх краін Еўразійскага саюзу. У сваю чаргу беларуская інфляцыя плюсуе.
Фота: mapminsk.by
Матэрыялы па тэме: