Лукашэнкаўскія ўлады ўскладняюць беларускім грамадзянам выезд за мяжу
12 кастрычніка 2022
194

Палата прадстаўнікоў прыняла 12 кастрычніка 2022 года ў першым чытанні папраўкі ў заканадаўства, якія ўводзяць абмежаванні на выезд з Беларусі сілавікам і тым, хто праходзіць фігурантам адміністрацыйных спраў.

Згодна папраўкам, КДБ можа абмежаваць беларусам выезд з краіны на паўгода, калі ён нібыта супярэчыць інтарэсам нацыянальнай бяспекі Беларусі.

Будзе забаронены выезд за мяжу тым грамадзянам, у адносінах да якіх вядзецца адміністрацыйны працэс, а рашэнне яшчэ не прынята судом. 

Супрацоўнікі сілавых ведамстваў, нават грамадзянскія, змогуць выехаць, толькі ўзгадніўшы гэта са сваім кіраўніцтвам. Выезд дзяржслужачых будзе вызначаць урад.

Прызыўнікі і ўсе грамадзяне ва ўзросце да 27 гадоў, якія залічаны ў запас па стане здароўя без праходжання тэрміновай вайскавой службы альбо службы ў рэзерве, змогуць выязджаць на пастаяннае месца жыхарства за мяжу, атрымаўшы дазвол ваенкамата.

Тыя ж з беларусаў, хто пастаянна жыве па-за межамі Беларусі, абавязваюцца стаць у беларускіх дымпламатычных прадстаўніцтвах на консульскі ўлік.

Нагадаем, што ў верасні 2022 года папраўкі адносна пазбаўлення беларускага грамадзянства людзей, што маюць яго ад нараджэння, з’явіліся на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Згодна папраўкам, пазбаўляць грамадзянства будуць тых, якім уступіў у сілу прысуд, што пацвярджае ўдзел данай асобы ў экстрэмісцкай дзейнасці або прычыненне цяжкай шкоды інтарэсам Беларусі, калі такая асоба знаходзіцца за межамі Беларусі.

Раней прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета Святланы Ціханоўскай па транзіце ўлады Павел Латушка паведамляў, што кабінет будзе мець права пачаць выдачу пашпартоў Рэспублікі Беларусь ад свайго імя і дабівацца прызнання гэтых пашпартоў за мяжойВыдача пашпартоў ад імя Аб’яднанага пераходнага кабінету адпавядае стратэгіі ААН па прадухіленні безграмадзянства, кажа палітык.

Выява: “Нямецкая хваля”