Лукашысты захапілі грамадзяніна РБ па вяртанні з Польшчы
6 студзеня 2023
120

Лукашэнкаўскія сілавікі з Брэсцкай вобласці распавялі аб захопе 29-гадовага мужчыны, які нядаўна вярнуўся з Польшчы.

Паводле лукашыстаў, малады чалавек нібыта прымаў удзел у масавых беспарадках, якія суправаджаліся гвалтам, пагромамі і падпаламі. Ніякіх доказаў такіх дзеянняў з боку захопленага яны не прыводзяць, хаця не выключана, што маецца на ўвазе здзяйсненне гвалту, пагромы і падпалы, якія ў 2020 годзе ажыццяўлялі лукашэнкаўскія сілавікі, разганяючы мірныя пратэсты.

У якасці доказаў нейкай злачыннай дзейнасці маладога чалавека прыводзіцца, але дэманструецца перапіска ў Telegram. “Не даром про таких как он говорят: “Дрова в костре революции”. Вот теперь и будет тлеть в местах лишения свободы сроком от 5 до 12 лет”, – піша 6 студзеня 2023 года тэлеграм-канал “Сводки центра”.

Па даных “Нашай нівы“, захоплены Радзівон Качаткоў , які родам з Брэста. Ён скончыў БНТУ ў Мінску, а ва ўніверсітэцкія гады захапляўся баскетболам і стрытболам. Радзівон нейкі час жыў за мяжой у некалькіх краінах, а пасля вырашыў вярнуцца ў Беларусь.

Раней ужо ў 2023 годзе стала вядома, што мінчане Ганна Лівянт і Мікіта Дрозд апынуліся ў палоне лукашэнкаўскіх сілавікоў пасля таго, як ў снежні 2022 года вярнуліся ў Беларусь з Польшчы.

У той жа месяц лукашэнкаўскія сілавікі захапілі іншую беларускую сямейную пару, верагодна, мінчан пасля таго, як яны вярнуліся ў Беларусь з-за мяжы на лячэнне.

А былы галкіпер футбольнай зборнай Васіль Хамутоўскі, які восенню 2022 года вярнуўся з Украіны ў Беларусь, быў асуджаны на два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Интересно, сколько еще беларусов должны задержать по возвращении в Беларусь, чтобы людям стало понятно, что ничего не затихло и мстительная хунта не остановится?” – задаецца пытаннем тэлеграм-канал “МКБ – мая краіна Беларусь“.

Фота: тэлеграм-канал “Сводки центра”