Лукашысты захапілі мінчанку пасля яе вяртання з Польшчы
24 студзеня 2023
129

Мінчанка Наталля Ілліч, 40-гадовая маці дваіх дзяцей, апынулася ў кіпцюрах лукашэшкаўскіх сілавікоў пасля вяртання дадому з Польшчы.

Никогда не работающей мадам, только споймавшей добычу состоятельного сожителя, теперь предстоит пояснить следователям – от безделья ли, либо по какой другой причине, она между шопингом по Европе и отдыхом на заморских берегах по три раза на год, до самого задержания строчила на изъятом “14 про” циничные комментарии в телеге и делала экстремистские публикации в инсте”, – распавядаецца ў тэлеграм-канале “Сводки центра” (арфаграфія і пунктуацыя арыгінала паведамлення захаваны). Як пішуць лукашысты, жанчына пакідала сотні антыдзяржаўных публікацый у Instagram і Telegram. Там жа размешчана відэа жанчыны, знятае ў палоне.

Паводле “Нашай нівы”, Наталля Ілліч некалі працавала бухгалтарам у сферы грузаперавозак.

Тыдзень таму стала вядома аб тым, што гродзенец Дзмітры Палішэвіч апынуўся ў лукашэнкаўскіх засценках пасля вяртання з Польшчы. Цяпер яго вінавацяць ў экстрэмізме за выказванне свайго мяркавання.

Напачатку студзеня 2023 года стала вядома аб захопе лукашыстамі мінчан Ганны Лівянт і Мікіты Дразда пасля таго, як ў снежні 2022 года яны вярнуліся ў Беларусь з Польшчы. Тады ж лукашэнкаўскія сілавікі з Брэсцкай вобласці распавялі аб захопе 29-гадовага мужчыны, які таксама вярнуўся з Польшчы.

У снежні 2022 года лукашэнкаўскія сілавікі захапілі іншую беларускую сямейную пару, верагодна, мінчан пасля таго, як яны вярнуліся ў Беларусь з-за мяжы на лячэнне.

Интересно, сколько еще беларусов должны задержать по возвращении в Беларусь, чтобы людям стало понятно, что ничего не затихло и мстительная хунта не остановится?” – задаецца пытаннем тэлеграм-канал “МКБ – мая краіна Беларусь“.

Фота: тэлеграм-канал “Сводки центра”