
Гродзенец Дзмітры Палішэвіч апынуўся ў лукашэнкаўскіх засценках пасля вяртання з Польшчы. Цяпер яго вінавацяць ў экстрэмізме за выказванне свайго мяркавання.
“Оперативники ГУБОП совместно с бойцами ОМОН задержали диванного воина, который после возвращения из Польши, решил не идти в милицию за облегчением своей участи, верил в анонимность. По итогу сотрудники пришли сами и теперь по всей строгости закона, за оскорбления, угрозы и остальной словесный понос, придётся ответить”, – гаворыцца ў паведамленні тэлеграм-канал лукашэнкаўскіх сілавікоў “Сводки центра”, дзе выкладзена відэа з арыштаваным мужчынам.
Як аказалася, гэта гродзенец Дзмітры Палішэвіч, які быў захоплены ў сярэдзіне студзеня 2023 года. У яго тэлефоне лукашысты знайшлі фотаздымкі з бел-чырвона-белым сцягам і блогерам Сцяпанам Пуцілам, піша тэлеграм-канал “Мая краіна Беларусь”. “Сколько еще беларусов должны задержать по возвращении в Беларусь, чтобы людям стало понятно, что ничего не затихло и мстительная хунта не остановится?” – задаецца пытаннем даны тэлеграм-канал.
Так, напачатку студзеня 2023 года стала вядома аб захопе лукашыстамі мінчан Ганны Лівянт і Мікіты Дразда пасля таго, як ў снежні 2022 года яны вярнуліся ў Беларусь з Польшчы.
У снежні 2022 года лукашэнкаўскія сілавікі захапілі іншую беларускую сямейную пару, верагодна, мінчан пасля таго, як яны вярнуліся ў Беларусь з-за мяжы на лячэнне.
У той жа месяц былы галкіпер футбольнай зборнай Васіль Хамутоўскі, які восенню 2022 года вярнуўся з Украіны ў Беларусь, быў асуджаны на два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Таксама ў снежні 2022 года стала вядома, што ў Баранавічах лукашыста захапілі 28-гадовага Анатоля Пугача, які вярнуўся з Польшчы на лячэнне. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыях дыяспары.
Фота: тэлеграм-канал “Мая краіна Беларусь”
Матэрыялы па тэме: