Мабільны дадатак з беларускімі творамі з’явіўся ў iOS-версіі
Распрацоўшчык Dzionis Brek стварыў мабільную праграму з вершамі на беларускай мове.
Пакуль што праграма ёсць толькі ў iOS-версіі, але да канца года можа з’явіцца і на Android. Дадатак змяшчае больш за 11 тысяч твораў звыш 80 аўтараў, піша тэлеграм-канал «БеларускіПЭН».
У дадатку можна знайсці творы канкрэтнага аўтара альбо прасіць іх выдаваць рандомна. У дадатку прадстаўлены вершы як класікаў беларускай літаратуры, так і творы сучасных паэтаў.
Таксама можна паставіць апавяшчэнне — і праграма будзе дасылаць новы верш штодня.
Матэрыялы па тэме: