
Наталля Суслава, маці загінулага камандзіра разведроты Паўла “Волата”, стала ў Беларусі фігуранткай крымінальнай справы аб “садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці” за інтэрвью тэлеканалу “Белсат”. Сама жанчына знаходзіцца цяпер ва Ўкраіне.
Справа ўзбуджана па арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Жанчына раней працавала выкладчыцай Гомельскага дзяржуніверсітэта імя Ф.Скарыны, паведамляе тэлеграм-каналаў лукашэнкаўскіх сілавікоў “Сводки центра“.
Камандзір роты разведкі Павел «Волат», які стаяў ля вытокаў палка Каліноўскага, загінуў 15 траўня 2022 года падчас выканання баявой задачы на поўдні Ўкраіны, нагадвае тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Батальён “Волат”, у якім служыў Павел Суслаў, названы ў яго гонар пасля гібелі. Падраздзяленне ўваходзіць у Полк імя Кастуся Каліноўскага – фармавання УСУ, якое складаецца з беларусаў.
Матэрыялы па тэме: