МАК не дапусціць да спаборніцтваў спартсменаў з Беларусі, якія падтрымалі вайну
26 студзеня 2023
139

Да міжнародных спартыўных спаборніцтваў не будуць дапушчаныя спартмены з Беларусі і Расіі, якія падтрымалі вайну ва Ўкраіне, пра гэта зявіла Выканаўчая рада Міжнароднага алімпійскага камітэту (МАК). Дапушчаныя ж будуць мець статус нейтральных удзельнікаў.

У спаборніцтвах могуць браць удзел толькі тыя атлеты, якія цалкам прытрымліваюцца Алімпійскай хартыі. Гэта, у прыватнасці, азначае, што, па-першае, спаборнічаць змогуць толькі тыя, хто не дзейнічаў супраць міратворчай місіі МАК актыўным падтрыманнем вайны ва Украіне, а па-другое, толькі тыя спартоўцы, якія цалкам адпавядаюць Сусветнаму антыдопінгаваму кодэксу і ўсім адпаведным антыдопінгавым правілам і нормам», – гаворыцца ў заяве МАК ад 25 студзеня 2023 года.

Там жа адзначаецца, што ніводнаму спартоўцу не павінна быць забаронена ўдзельнічаць у спаборніцтвах толькі праз ягоны пашпарт, таму варта дадаткова вывучыць шляхі ўдзелу спартсменаў у спаборніцтвах у строгіх умовах.

Такія строгія ўмовы: спартсмены будуць удзельнічаць у спаборніцтвах як “нейтральныя спартсмены” і ніякім чынам не будуць прадстаўляць сваю дзяржаву або якую-небудзь іншую арганізацыю ў сваёй краіне, як гэта ўжо адбываецца ў прафесійных лігах, асабліва ў Еўропе, Злучаных Штатах і Канадзе, і ў некаторых асобных прафесійных відах спорту”, – адзначаецца ў заяве.

МАК падоўжыў таксама забарону на правядзенне міжнародных спаборніцтваў пад эгідай МАК у Расеі ды Беларусі і на дэманстрацыю сцягоў і гімнаў гэтых краінаў падчас спартовых імпрэзаў. Апрача таго, прадстаўнікі ўладаў РБ і РФ не могуць запрашацца або акрэдытоўвацца на спартовыя імпрэзы пад эгідай МАК.

Раней Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці (БФСС) звярнуўся да Алімпійскага і Паралімпійскага камітэта ЗША з заклікам увесці крытэрыі допуску на Алімпіяду-2024 ў Парыжы для спартсменаў з Беларусі і Расіі, каб там не маглі выступіць тыя, хто падтрымлівае вайну і рэпрэсіі. Магчымасць выставіць праўладных спартсменаў толькі без дзяржаўнай сімволікі ўжо задавальняе Лукашэнку.

У лістападзе 2022 года Міжнародны паралімпійскі камітэт (МПК) большасцю галасоў прыпыніў членства Паралімпійскага камітэта Беларусі. Тое ж самае адбылося і ў дачыненні паралімпійцаў з Расіі.

У жніўні 2022 года старшыня Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах заявіў аб нязменнасці пазіцый да федэрацый і спартсменаў з Расіі і Беларусі: без запрашэнняў да ўдзелу ў спаборніцтвах, без гімнаў, без сцягоў і без нацыянальных колераў.

Фота: сайт МАК