МАК не раіць запрашаць на міжнародныя спаборніцтвы беларускіх спартоўцаў
11 жніўня 2022
133

Старшыня Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Томас Бах заявіў аб нязменнасці пазіцый да федэрацый і спартсменаў з Расіі і Беларусі: без запрашэнняў да ўдзелу ў спаборніцтвах, без гімнаў, без сцягоў і без нацыянальных колераў.

Бах падкрэсліў, што ў сувязі з агрэсіўнымі ўзброенымі дзеяннямі Расеі на тэрыторыі Украіны ў спартыўнай супольнасці не можа быць месца для зборнай гэтай краіны, як і спрыяючай ёй Беларусі, перадае TVP Sport са спасылкай на Sport Bild.

«Цяпер не час мяняць рэкамендацыі або стаўленне. Мы да гэтага часу не рэкамендуем запрашаць расійскіх або беларускіх спартсменаў да ўдзелу ў спаборніцтвах, па–ранейшаму без гімнаў, без сцягоў, без нацыянальных колераў», – сказаў ён.

Паводле Баха, МАК застаецца з невырашальнай на дадзены момант дылемай, паколькі мэтай арганізацыі з’яўляецца аб’яднанне праз спорт. Ён таксама перадаў падзяку федэрацыям, якія выключаюць са свайго кола спартоўцаў, якія адкрыта выступаюць за вайну, і дапускаюць да старту пасля выканання пэўных патрабаванняў спартоўцаў, якія выступаюць супраць дзеянняў Уладзіміра Пуціна.

Ён таксама адзначыў, што некаторыя ўжываюць калектыўную адказнасць і забараняюць удзел у спаборніцтвах усім спартсменам з Расіі і Беларусі, як гэта адбылося на тэнісным Уімблдоне.

У МАК аб’яднаны 150 нацыянальных алімпійскіх камітэтаў, урады якіх не наклалі на Расею ніякіх санкцый, паведаміў Бах.