Маскоўскія беларусы напісалі віншавальныя лісты палітвязням
19 лютага 2023
181

Беларусы Масквы працягваюць збірацца кожны тыдзень і пісаць беларускім палітычным зняволеным. Так адбылося і 18 лютага 2023 года. Андачасова яны збіраюць грошы на дапамогу сям’і палітвязня. 

Гэтым разам віншаванні з Днём Народзінаў і словы падтрымкі павінны атрымаць Абрамук Дзмітрый, Шэлямет Вячаслаў, Ляцко Наталля, Грыцкевіч Аляксей, Булаўскі Уладзімір, Збароўскі Яўген, Канапацкі Кірыл, Копаць Аляксандр, Ласкі Арцём, Каханоўскі Яўген, Ліцкевіч Яўген, Лаптановіч Юлія, Бондараў Віталь, Юпатаў Сяргей, Сашуноў Анатоль, перадае тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру “Вясна”.

Таксама тэлеграм-канал “Беларусы Москвы — народный канал” інфармуе пра збор грошай для сям’і палітвязня, якога асудзілі да зняволення за каментарый у інтэрнэце.

“В беларусской семье осудили отца семейства. Псевдосудья дала не псевдосрок — девять лет лишения свободы в колонии усиленного режима и выплата компенсации морального вреда в размере 2000 бел.руб. Какая сумма необходима? 1350 € – возврат долгов, взятых на оплату адвоката; передачи в колонию; личные нужды семьи. Сейчас собрано 277 €”, – гаворыцца ў паведамленні, дзе таксама размешчаны кантакт для перадачы сродкаў.

Напыканцы студзеня 2023 года беларусы расійскай сталіцы адправілі 21 палітычнаму зняволенаму віншавальныя лісты. Яшчэ раней маскоўскія беларусы даслалі зняволеным з палітычных прычын суайчыннікам на Радзіме паштоўкі і віншаванні са Старым Новым годам і днямі народзінаў.

Фота: тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру “Вясна”