Маскоўскія беларусы павіншавалі палітвязняў са Старым Новым годам
15 студзеня 2023
126

Паштоўкі і віншаванні адправілі зняволеным з палітычных прычын суайчыннікам на Радзіме беларусы расійскай сталіцы.

«Зычым, каб спраўдзілася адзіная для ўсіх мара і свет перамог цемру», — цытуе маскоўскіх беларусаў тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру “Вясна”.

Гэтым разам паштовыя адпраўленні адрасаваны палітвязням Паўлечку Арцёму, Папову Дзмітрыю, Зашчытаву Яўгену, Шакуну Ўладзіміру, Базараву Аляксандру, Коласу Андрэю, Біблісу Мікалаю, Мазаніку Арцёму, Цялезе Аляксандру, Францкевічу Аляксандру, Думаве Сяргею, Бураку Сяргею, Разнічэнку Яўгену, Піпію Цімуру, Салосе Сяргею, Кракасевічу Дзмітрыю, Ганчаруку Ілле, Іванову Аляксандру, Несцярэнку Аляксандру, Туру Дзмітрыю, Камароўскаму Антону, Грыню Антону, Семаковічу Паўлу, Навіцкаму Андрэю, піша тэлеграм-канал “Беларусы Москвы — народный канал”.

Нагадаем, што тыднем раней ў Берліне і Маскве дыяспара арганізавала мерапрыемствы з нагоды Божага Нараджэння па юліянскім календары, павіншаваўшы з ім суайчынннікаў, перш за ўсё тых, хто мучаецца ў лукашэнкаўскіх засценках. Таксама віншаванні з Калядамі і іменінамі палітзняволеным у РБ накіравалі беларусы Санкт-Пецярбургу.

Фота: тэлеграм-канал “Беларусы Москвы — народный канал”