Маскоўскія беларусы пісалі лісты палітвязням, а варшаўскія – дыктатару

На сваіх чарговых нядзельных акцыях 18 верасня 2022 года беларусы ў Варшаве і Маскве займаліся напісаннем лістоў.
У Маскве нашы суайчыннікі падпісалі паштоўкі і павіншавалі з народзінамі палітзняволенных Беларусі, піша тэлеграм-канал “Беларусы Москвы — народный канал”.
Беларусы Варшавы ў сваю чаргу канстатуюць, што ў многіх ёсць шмат негатыўных эмоцый, якім нельга дазваляць разбураць сябе. “Каб пазбавіцца ад негатыву на штотыднёвай акцыі беларусы Варшавы правялі перформанс “Ліст дыктатару”, напісалі на паперы ўсё, што набалела і потом дашлюць яго ў Мінск”, – перадае тэлеграм-канал “Беларусы зарубежья”.
Фота і відэа: тэлеграм-каналы “Беларусы Москвы — народный канал” і “Беларусы зарубежья”
Матэрыялы па тэме: