Маскоўскія беларусы ўшанавалі памяць расстраляных паэтаў лістамі да палітвязняў
30 кастрычніка 2022
123

Беларусы Масквы далучыліся 29 кастрычніка 2022 года да беларусаў усяго свету, каб ўшанаваць памяць “Ночы расстралянай паэзіі”, падпісаўшы паштоўкі палітзняволенным імяніннікам.

Паштоўкі з Масквы мусяць быць дастаўлены Бахвалавай (Андрэевай) Кацярыне, Арановічу Аляксандру, Панкратовічу Валеру, Гулевічу Вадзіму, Чэўнакову Даніілу, Валасачу Андрэю, Іванову Дзмітрыю, Аглевічу Уладзіміру, Якельчык Таццяне, Ярмашуку Вадзіму, Мацулевічу Анатолю, Івончыку Яўгену, Шубічу Святаславу, Самсонаву Віталю, Крылову Андрэю, Качурку Дзмітрыю, Чулю Даніілу, Паланянкіну Ілле, Кубараву Дзмітрыю. “Таксама павіншавалі з народзінамі маці палітвязня Верашчагіна Сяргея Алену”, – распавядае тэлеграм-канал “Беларусы Москвы — народный канал”.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” нагадвае, што адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст знаходзяцца тут. Таксама яны ёсць на сайтах politzek.me і dissidentby.com.

Фота: тэлеграм-канал “Беларусы Москвы — народный канал”.