Міністр замежных спраў Украіны падтрымаў візавыя абмежаванні для грамадзян РБ
З-за таго, што Беларусь саўдзельнічае ў вайне Расіі супраць Украіны, візавыя абмежаванні павінны распаўсюджвацца на грамадзян РБ, заявіў глава ўкраінскага МЗС Дзмітрый Кулеба.
«Беларусь ёсць саўдзельнікам у злачыннай агрэсіі, здзейсненай Расейскай Федэрацыяй», – заявіў Кулэба, адказваючы на пытанне журналіста «Радыё Свабода», ці павінны візавыя санкцыі закрануць не толькі грамадзян Расіі, але і беларусаў.
Разам з тым, паводле міністра, акно магчымасцяў для атрымання віз павінна існаваць для тых беларусаў, што зазнаюць палітычны пераслед.
На сёння, 31 жніўня 2022 года, у Празе намечана разгляд краінам ЕС магчымасці спынення дзеяння пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыма для грамадзян Расіі і Беларусі, піша “Зеркало“.
Матэрыялы па тэме: