
Кангрэс Міжнароднага саюзу біятланістаў (IBU) пакінуў у сіле забарону на ўдзел беларускіх і расійскіх спартсменаў у міжнародных спаборніцтвах.
Пакінуць у сіле забарону пагадзіліся 39 удзельнікаў Кангрэсу, супраць — 2, устрымаліся 5 чалавек.
Таксама Кангрэс IBU прыняў прапанову аб прыпыненні дзейнасці Расійскай і Беларускай федэрацый да таго часу, пакуль яны не прадэманструюць сваю поўную прыхільнасць падтрымцы і прасоўванню мэтаў і прынцыпаў IBU, распавядаецца ў Твітары арганізацыі.
За гэту прапанову выказаліся 40 удзельнікаў, супраць — 1, астатнія ўстрымаліся.
У сакавіку 2022 года, пасля пачатку вайны Расіі супраць Украіны, выканкам IBU заявіў, што нацыянальныя федэрацыі Беларусі і Расіі не выканалі гуманітарных абавязацельстваў у духу канстытуцыі Міжнароднай федэрацыі біятлона.
Фота: Твітар IBU
Матэрыялы па тэме: