На тэатральным фестывалі ў Рызе намечаны перфоманс аб пакутах беларускіх пратэстоўцаў
29 жніўня 2022
133

Перфоманс «37509082334. Тело, которому вы звоните, в настоящее время недоступно» плануе паказаць у латвійскай сталіцы на Міжнародным фестывалі сучаснага тэатра Homo Novus беларускі акцёр Ігар Шугалеў.

У шоў, якое створана разам з мастаком Сяргеем Шабохіным, акцёр катуе сваё цела метадам, які распаўсюджаны ў турмах, каб падзяліцца сваім досведам і поглядам на пратэсты, якія былі ў Беларусі, а таксама адказаць на пытанне, як салідарызавацца з палітвязнямі. Даны праект збірае грошы праз дабрачынны фонд Humanos для дапамогі жахарам Беларусі, якія пацярпелі ад гвалту і рэпрэсій.

Першыя тры лічбы ў назве тэатральнай акцыі адпавядаюць міжнароднаму тэлефоннаму коду Беларусі. 0908 – дата  электаральнай кампаніі, што адбылася ў 2020 годзе. 2334 – нумар артыкула Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, па якім асуджалі дзесяткі тысяч беларускіх пратэстоўцаў.

Перфоманс намечаны на 7 верасня 2022 года у культурнай прасторы Smilga, паведамляе сайт Riga.events.

Тэатральны фестываль Homo Novus намечаны на 2-11 верасня не толькі ў Рызе, але і іншых мясцовасцях Латвіі. Паводле інфармацыі на яго сайце, гэта ўжо 27 такое мерапрыемства. «Homo Novus зноў зручна ўпішацца ў тэатры і застанецца на вуліцах, у вёсках і за іх межамі. Сярод удзельнікаў можна будзе ўбачыць як ужо знаёмыя наведвальнікам імёны і творы, створаныя тут на месцы, так і пазнаёміцца з мастакамі, якія не часта прадстаўлены на мясцовым узроўні», – гаворыцца там.