
Беларусы Масквы пішуць лісты і паштоўкі несправядліва затрыманым і асуджаным суайчыннікам.
Паштовыя адпраўленні з віншаваннямі з народзінамі, напісаныя 12 сакавіка 2023 года, павінны атрымаць беларускія палітвязні: Плюшчаў Уладзіслаў, Ермакоў Васілій, Белько Юрый, Стасюк Максім, Ганчарык Павел, Балахонаў Андрэй, Паршын Іван, Яковук Антон, Васількоў Марк, Ільінчык Аляксей.
“Годныя беларусы павінны быць свабоднымі, а не за кратамі”, – перадае тэлеграм-канал “Беларусы Масквы – народны канал”.
Як адзначае тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру “Вясна”, маскоўскія беларусы працягваюць збірацца кожны тыдзень і пісаць беларускім палітвязням.
Нагадаем, што адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст, можна даведацца на сайце Праваабарончана цэнтру “Вясна”.
Фота: тэлеграм-канал “Беларусы Масквы – народны канал”
Матэрыялы па тэме: