Нямецкія беларусы просяць канцлера ФРГ дапамагчы беларускім палітвязням
4 снежня 2022
113

Дыяспара ў Германіі звярнулася да канцлера краіны Олафа Шольца з заклікам праявіць актыўнасць і падтрымаць палітзняволеную Марыю Калеснікаву, а таксама ўсіх іншых беларускіх палітвязняў.

Нагодай да зварота стала інфармацыя аб памяшчэнні адной з лідэраў беларускага пратэста Марыі Калеснікавай з выпраўленчай калоніі №4 у Гомелі ў рэанімацыю. 

Паважаны спадар Федэральны канцлер, мы звяртаемся да вас з просьбай зрабіць усё, што ў вашых сілах, каб дапамагчы Марыі”, – пішуць нямецкія беларусы.

Так, яны просяць, каб быў доступ да Марыі Калеснікавай групы нямецкіх лекараў у прысутнасці амбасадара Германіі; каб была падтрымка тэрапіі нямецкімі лекарамі; не парушаліся правы на наведванне для бацькі Марыі і адваката; было забяспечана знаходжанне ў грамадзянскай бальніцы да поўнага выздараўлення.

У канчатковым рахунку, аднак, усё незаконна затрыманыя людзі павінны быць вызваленыя і рэабілітаваныя, а асобы, датычныя да рэпрэсій супраць беларускага народа, павінны быць прыцягнутыя да адказнасці”, – напісалі прадстаўнікі дыяспары ў Германіі на спецыяльна створаным сайце “Свабоду Марыі Калеснікавай”.

Нагадаем, што аб катаваннях беларускіх палітзняволеных і сітуацыі з Марыяй Калеснікавай 4 снежня 2022 года на мітынгу казалі прадстаўнікі дыяспары ў польскім Беластоку.