Нямецкія беларусы распачалі дабрачынную калядную акцыю
16 лістапада 2022
131

Ваўчар на суму ў 30 еўра для набыцця прадуктаў харчавання гатова выдаць беларусам, якія знаходзяцца ў цяжкім матэрыяльным становішчы ў Германіі, дыяспарная ініцыятыва Razam Help.

В связи с ростом цен на продукты и коммунальные услуги мы хотим поддержать беларусов, которые оказались в особенно затруднительном положении. Мы предлагаем вам заполнить анкету и разово обратиться к нам за ваучером на покупку продуктов в магазинах ALDI. Ваучер выдаётся на сумму в 30 евро. Для семей предусмотрены ваучеры на каждого члена семьи”, – распавядаецца ў тэлеграм-канале RAZAM HELP DE.

Ваўчар могуць атрымаць непрацуючыя беларускія прэтэндэнты на прыстанішча ў Германіі; беларускія ўцекачы з Украіны, разгляд спраў аб статусе якіх не завершана і якія не атрымліваюць сацыяльную дапамогу па §24; беларусы без статуса ў цяжкай сітуацыі.

Каб заявіць аб сабе, трэба выканаць некалькі фармальнасцяў: запоўніць спецыяльную анкету, дачакацца паведамлення ад валанцёра і абмеркаваць дэталі, даслаць копіі дакументаў, пацвярджаючых асобу.

Акцыя працягнецца да 31 снежня 2022 года.