
У Мюнхене на 10 верасня 2022 года на 17:00 запланаваны вернісаж партрэтаў беларускіх палітвязняў, якія намалявала мастачка Ксіша Ангелава.
“На гэты момант у Беларусі 1308 чалавек афіцыйна прызнаныя праваабарончымі арганізацыямі палітычнымі вязнямі. Амаль кожны дзень да іх далучаюцца іншыя. Гэта палітыкі, актывісты і актывісткі, ці нават простыя грамадзяне і грамадзянкі, якія публічна ці ў інтэрнэце крытыкавалі рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Многія зняволеныя паведамляюць аб катаваннях і жорсткім абыходжанні ў турмах Лукашэнкі. Акрамя таго, сотні іншых такіх зняволеных не прызнаныя палітычнымі вязнямі па фармальных прычынах”, – гаворыцца ў тэлеграм-канале “Акции Берлин”.
Каб не даць забыць пра беларускіх палітзняволеных і іх пакуты, арганізатары, а гэта беларуская суполка “Разам” у партнёрстве з Дзяржаўная канцылярыяй Баварыі і фондам Хайнце, рыхтуюць выставу партрэтаў людзей, якія знаходзяцца ў закладніках у рэжыма Лукашэнкі.
“Мастачка Ксіша Ангелава, якая пакінула Беларусь і цяпер жыве ў Варшаве, малюе партрэты беларускіх палітычных зняволеных, каб нагадаць нам пра іх і іх пакуты”, – адзначаецца ў паведамленні.
«Мне важна пабачыць чалавека, яго непаўторнае аблічча. Намаляваць яго — гэта магчымасць трохі пабыць з ім», — цытуе мастачку Budzma.by.
Фота: “Радыё Свабода”, на малюнку Паліна і Андрэй Шарэнды
Матэрыялы па тэме: