Офіс Ціханоўскай распачаў прыём заявак на навучанне маладых валанцёраў
28 верасня 2022
142

Валанцёрская праграма офіса Святланы Ціханоўскай прапануе валанцёрам ад 18 да 30 гадоў прайсці навучанне па правядзенні грамадскіх або культурніцкіх кампаній.

Навучанне носіць назву “Моладзевы трэнінг для актывістаў Новай Беларусі”. Яно складаецца з двух блокаў: па грамадскіх кампаніях і па культурніцкіх кампаніях. У першым выпадку трэнерамі будуць прадстаўнікі суполкі «Честные люди», а ў другім – прадстаўнікі ініцыятывы «Годна», паведамляе тэлеграм-канал “Валанцёры офіса”.

Тыя, хто будзем вучыцца правядзенню грамадскіх кампаній навучацца, сярод іншага, як зрабіць так, каб і ў сацыяльных, валанцёрскіх праектах не было хаосу, але было кіраванне эфектыўнасцю каманды і вынікам.

Удзельнікі кірунку культурніцкіх кампаній падчас заняткаў пазнаёмяцца з аднадумцамі ды камандай ініцыятывы «Годна», а таксама паглыбяцца ў абраную сферу. 

На трэнінгу можна будзе папрактыкавацца ў сумесным стварэнні міні-праекта разам з іншымі ўдзельнікамі.

Удзел у мерапрыемстве бясплатны, арганізатары забяспечваюць пражыванне, харчаванне і пакрываюць (цалкам або часткова) выдаткі на дарогу да Вільні. Заяўкі прымаюцца да 8 кастрычніка 2022 года. Навучанне запланавана на 21-23 кастрычніка 2022 года.