Па вяртанні ў Беларусь затрыманы свабодны спартовец Васіль Хамутоўскі
30 верасня 2022
243

Лукашэнкаўскія ўлады затрымалі экс-футбаліста зборнай Беларусі і трэнера Васіля Хамутоўскага – падпісанта ліста за сумленныя выбары пасля таго як ён вярнуўся на Радзіму.

Відэа з яго затрыманнем і допытам апублікавалі тэлеграм-каналы, звязаныя з сілавікамі, піша “Наша Ніва”.

Пасля выбараў Хамутоўскі асудзіў гвалт і з’ехаў з краіны. Апошнім часам працаваў ва Ўкраіне, быў трэнерам брамнікаў ФК “Львоў”. Затрымалі яго, калі ён вярнуўся ў Беларусь на лячэнне, паведамляе “Трыбуна.com”.

Хамутоўскі прызнае, што ў 2020 годзе, падчас акцый пратэсту, ён выходзіў на праезную частку. Цяпер у адносінах да спартоўца ўзбуджана крымінальная справа.

Фота: тэлеграм-канал “Мая краіна Беларусь”