
Дванаццаць партрэтаў беларусаў, якія былі вымушаны пакінуць Радзіму і з’ехаць у Вільню, можна пабачыць на фотавыставе “За свабоду” ў Нацыянальнай бібліятэцы Літвы.
Сярод прадстаўленых персанажаў – Святлана Ціханоўская, журналіст Ганна Златкоўская, культуролаг Максім Жбанкоў, Раберта Касануэва — кубінец, якога дэпартавалі з Беларусі, распавядае тэлеграм-канал “Позірк”.
Героі твораў намаляваны ў хатнім інтэр’еры, каб падкрысліць, што Вільня стала для гэтых беларускіх эмігрантаў другім домам. Так тлумачыць ідэю выставы яе аўтар Крысціна Штон.
“За кадрам фатограф задае шмат пытанняў. Адно з іх: чаму Вільнюс? Адказ відавочны: ён бліжэй да дома”, — цытуе тэлеграм-канал арганізатараў мерапрыемства.
Экспазіцыя працягнецца да 27 верасня 2022 года. Уваход на яе вольны.
Фатограф з Германіі Крысціна Штон працуе над аўтарскімі праектамі, спецыялізуецца на тэме калектыўнай ідэнтычнасці, распавядае сайт Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.
Матэрыялы па тэме: