
У Цэнтры беларускай салідарнасці (ЦБС) ў польскай сталіцы 22 кастрычніка 2022 года адкрылася пастаянная кніжная выстава, кнігі з якой можна замаўляць па ўсёй Польшчы.
“У самы бліжэйшы час вы зможаце замовіць беларускія кнігі ў любую кропку Польшчы! Дадатковая інфармацыя аб гэтым з’явіцца на нашых старонках у сацыяльных сетках”, – распавядае тэлеграм-канал ЦБС.
Падчас адкрыцця выставы адбылася прэзентацыя кнігі Ганны Янкуты «Канстытуцыя» і выступ драматурга Васіля Дранько-Майсюка.
“Рэжым Лукашэнкі вынішчае ў Беларусі ўсё нацыянальнае, бо бачыць у гэтым непасрэдную пагрозу для сваёй улады. Трапілі пад удар і беларускія выдаўцы, якія зараз не маюць магчымасці друкаваць кнігі на нашай Радзіме і тым самым будаваць падмурак па-сапраўднаму нацыянальнай краіны. Давайце жа не забываць родную мову. Шануйце сваё ды падтрымліваце беларусаў, якія прасоўваюць Беларушчыну!” – заклікаюць актывісты ЦБС.
Нагадаем, што славенскія беларусы распачалі стварэнне бібліятэкі з беларускімі кнігамі ў Любляне.
Фота: тэлеграм-канал ЦБС
Матэрыялы па тэме: