Перад Новым годам беларусам замежжа прапануюць разам выйсці на плошчы гарадоў
16 снежня 2022
133

Беларусаў замежжа заклікаюць сабрацца са сцягамі на цэнтральных плошчах гарадоў 27 снежня 2022 года.

У Беларусі засталіся людзі, якія не здаюцца і вераць, як і мы з Вамі, ў перамены на нашай радзіме. Нажаль, мы не можам быць разам. Не можам абняць сяброў і родных. Але мы можам узяць сцягі, сказаць словы падтрымкі і любові. А можам памаўчаць і пастарацца адчуць адзін аднога на адлегласці. Заклікаем вас у перадсвяточны час Новага года сабрацца на плошчах вашых гарадоў у адзін і той жа час”, – гаворыцца ў паведамленні тэлеграм-канала “Коалиция протестных дворов”.

Там жа адзначаецца, што буларусы замежжа нагадваюць людзям у краінах, дзе апынуліся, што Беларусь – гэта не рэжым Лукашэнкі, падкантрольны Пуціну, а народ, які прагне міру, свабоды, сяброўскіх стасункаў з краінамі ўсяго свету.

Нас шмат і мы, як і раней, павінны быць разам! Чакаем усіх 27 снежня ў 19.00 па мясцовым часе на плошчах вашых гарадоў”, – заклікаюць ініцыятары акцыі.

Фота: AFP VIA GETTY IMAGES