Першы кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі запланаваны ў Варшаве
12 сакавіка 2023
243

У чэрвені 2023 года Беларуская рады культуры мае намер правесці ў польскай сталіцы Першы кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі. Падрыхтоўка да яго пачынаецца з сустрэч у сакавіку-красавіку 2023 года.

На працягу сакавіка – красавіка адбудуцца некалькі аднадзённых панэляў, на якіх абмяркуюць пытанні і праблемы, якія стаяць перад культурнымі амыслоўцамі ў выгнанні. Гэтыя сустрэчы стануць падрыхтоўчым этапам да Першага кангрэсу беларускай культуры ў эміграцыі, які пройдзе ў чэрвені 2023 года ў Варшаве”, – гаворыцца ў паведамленні на платформе для творчых, адукацыйных, выдавецкіх і навуковых працэсаў Inbelkult 2.0 у Facebook.

Паводле арганізатараў сустрэч, сумесная праца удзельнікаў панэляў дазволіць больш якасна і эфектыўна падрыхтаваць кангрэс, улічваючы усе прапановы і пажаданні. Да ўдзелу ў панэлях запрашаюцца дзеячы беларускай культуры ў эміграцыі, прадстаўнікі арганізацый і лідараў суполак, якія займаюцца культурнымі праектамі, і ўсе зацікаўленыя.

Паводле раскладу, 18 сакавіка пройдзе тэатральная сустрэча, 1 красавіка – музычная, 2 красавіка – візуальнага мастацтва, 22 красавіка – літаратурная, 23 красавіка – фальклорная.

Для ўдзелу ў працы панэляў просяць запоўніць гугл-форму.

Больш падрабязная інфармацыя пра час і месца правядзення панэляў з’явіцца ў найбліжэйшы час, паведамляе “Наша ніва”.