Першыя беларускія студэнты ў Чэхіі атрымалі даўгатэрміновыя візы
5 снежня 2022
160

У Чэхіі для беларусаў, выступіўшых супраць рэжыму Лукашэнкі, запрацавала праграма міністэства замежных спраў “Грамадзянская супольнасць”, якая прадугледжвае выдачу ім чэшскіх доўгатэрміновых віз.

Гэтыя візы з мэтый навучання ўжо атрымалі першыя беларускія студэнты, паведамляе ў Facebook “Беларускае студэнцтва ў ЧР”. Гарантам выступіла няўрадавая арганізацыя Člověk v tísni, якая даўно падтрымлівае беларускую грамадзянскую супольнасць.

На ўдзел у міністэрскай візавай праграме “Грамадзянская супольнасць” могуць прэтэндаваць толькі тыя асобы, якія маюць доказы актывізму супраць рэжыму і/ці палітычна матываванага пераследу з боку сістэмы”, – распавядае “Беларускае студэнцтва”.

«Сёння я хачу сказаць дзякуй чэшскай няўрадавай арганізацыі за тое, што ў крытычны момант менавіта яна стала гарантам для беларускіх студэнтаў у рамках праграмы «Грамадзянская супольнасць» і дала ім магчымасць атрымаць візы», – перадае словы лідара беларускага пратэста Святланы Ціханоўскай тэлеграм-канал “Беларусы зарубежья”.

Чэшскія ўлады ў кастрычніку 2022 года дазволілі беларусам прыязджаць і вучыцца ва ўніверсітэтах краіны на падставе міжнароднай стыпендыі. Дагэтуль яны маглі прыехаць да Чэхіі, толькі маючы там свае сем’і. У той жа час Чэхія ўзмацніла абмежаванні для ўезда ў краіну грамадзян Расіі.