Петыцыя за адмену бязвізавага рэжыму з Беларуссю чакае разгляду прэзідэнта Ўкраіны
27 верасня 2022
148

Больш за 25 тыс. подпісаў сабрала петыцыя за адмену бязвізавага рэжыму паміж Украінай і Беларуссю на сайце ўкраінскага прэзідэнта.

Петыцыя была размешчана 4 ліпеня 2022 года, і да завяршэння збору подпісаў пад ёй яшчэ маецца сем дзён.

Свабодны ўезд грамадзян Беларусі пагражае нацыянальнай бяспецы. Пад выглядам грамадзян Беларусі могуць свабодна ўехаць тыя самыя грамадзяне Расіі, якім адменены бязвіз. Органы ўнутраных спраў і Міністэрства абароны знаходзяцца ў падпарадкаванні Расеі, і могуць выдаць любыя дакументы тым самым грамадзянам дзяржавы агрэсара”, – лічаць падпісанты, якія лічаць неабходным адмяніць бязвізавы рэжым з прычыны варожых дзеянняў Беларусі.

Яны лічаць, што Беларусь пасіўна бярэ ўдзел у нападзе на Ўкраіну тым, што дазваляе рабіць усё, што шкодзіць Украіне.

На момант напісанне артыкула пад петыцыяй стаяла 25 288 подпісаў з 25 000 неабходных.

Згодна правіл, цяпер петыцыю мусіць разглядаць прэзідэнт Украіны. “Электронная петыцыя, адрасаваная прэзідэнту Ўкраіны, разглядаецца пры ўмове збору на яе падтрымку не менш як 25 тыс. подпісаў грамадзян на працягу не больш трох месяцаў з дня апублікавання петыцыі”, – гаворыцца ў раздзеле “Як працює сервіс електронних петицій?