
Лекар агульнай практыкі альбо тэрапеўт, псіхіятр альбо псіхатэрапеўт патрабуюцца ў медыцынскую службу Палка імя Кастуся Каліноўскага, які змагаецца з расійскай агрэсіяй ва Ўкраіне.
Пошукі спецыялістаў медыкаў у падраздзяленні тлумачаць пашырэннем данай службы. З тымі, хто будзе адабраны, Узброенныя сілы Ўкраіны падпішуць кантракт, ім выдадуць вайсковыя квіткі і штомесячны заробак.
“Гэтыя спецыялісты будуць працаваць у тыле і сачыць за бягучым станам здароўя байцоў, а таксама ўдзельнічаць у рэабілітацыі тых, хто вярнуўся з фронту”, – распавядае тэлеграм-канал Палка Каліноўскага.
Рэзюмэ зацікаўленых чакаюць у чат-боце: @BelarusAndUkraineBot з пазнакай #MED
Нагадаем, што раней у верасні 2022 года ў Полку Каліноўскага абвесцілі аб наборы сувязістаў.
Матэрыялы па тэме: