
Полк імя Кастуся Каліноўскага, што ваюе ў складзе Ўзброеных сіл Украіны, выказаў падзяку за амуніцыю і тэхнічныя прыстасаванні, якія перадалі байцам беларусы з розных краін.
Сардэчная падзяка выказана неназваным па прозвішчах Ірыне (https://instagram.com/irenekori33?igshid=YmMyMTA2M2Y=) i Кацярыне (https://instagram.com/poliakova.kateryna?igshid=YmMyMTA2M2Y=), а таксама ўсім, хто вырашыў дапамагчы беларускім добраахвотнікам яшчэ больш эфектыўна чысціць украінскую зямлю ад расійскага зброду. “Дзякуючы вам у нас з’явіліся новыя «птушачкі» і карысныя гаджэты для іх”, – адзначаецца ў паведамленні тэлеграм-канала Палка Каліноўскага.
Беларускія вайскоўцы ўкраінскай арміі выказваюць падзяку беларусам Швецыі, Нідэрландаў і Турэччыны за тактычныя кашулі UBACS, якія выдатна зарэкамендавалі сябе ў свеце сучаснай вайсковай амуніцыі.
Калі нехта таксама жадае дапамагчы каліноўцам, то ўся неабходная інфармацыя змешчана на сайце падраздзялення.
Фота: тэлеграм-канал Палка Каліноўскага
Матэрыялы па тэме: