
Узнагародамі «За мужність під час виконання спецзавдань» ад Галоўнага ўпраўлення выведкі міністэрства абароны Ўкраіны адзначаны чатыры байцы беларускага Палка імя Кастуся Каліноўскага. На патрэбы падраздзялення, якое верагодна, ваюе ў Бахмуце, у пазадарожніку сабраны неабходныя сродкі.
“Мы ганарымся нашымі ваярамі, якія гераічна змагаюцца за свабоду украінскага і беларускага народа і гэта не застаецца незаўважаным вышэйшым кіраўніцтвам”, – гаворыцца ў паведамленні тэлеграм-канала Палка.
“Белорусам я хочу сказать огромное спасибо. Мы вчера за один день и сегодня с утра собрали полностью на новый внедорожник для Полка Калиновского. Сегодня уже механики Полка поедут выбирать. Я думаю до Нового года мы им сделаем подарок – еще одни колеса. Потому что сейчас ребята находятся в Бахмуте”, – распавёў 24 снежня 2022 года ўкраінскі блогер Аляксандр Рыкаў, вядучы YouTube-канала ВalaganOFF.
Як неаднаразова казаў прэзідэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі, найбольш цяжкая сітуацыя на фронце зараз у горадзе Бахмуце, які гераічна абараняе ўкраінская армія. “Битва за Бахмут определит, как будут развиваться события“, – цытуе словы прэзідэнта агенцтва УНІАН.
Нагадаем, што ў жніўні 2022 года за праяўленую мужнасць падчас баёў у Севераданецку камандаванне Ўзброеных сіл Украіны адзначыла чацвярых байцоў Палка імя Кастуся Каліноўскага.
Фота: тэлеграм-канал Палка Каліноўскага
Матэрыялы па тэме: