Полк Каліноўскага чакае здачы ў палон вайскоўцаў РБ, Пазьняк заклікае ісці на Мінск
17 снежня 2022
196

У Палку Каліноўскага бачаць прыкметы падрыхтоўкі новага нападу на Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі. А лідэр руху “Вольная Беларусь” Зянон Пазьняк паўтарыў свой заклік да вайскоўцаў РБ накіраваць зброю супраць Аляксандра Лукашэнкі.

Напярэдадні анансаванага візіту Ўладзіміра Пуціна ў Мінск 19 снежня 2022 года ўзмацніліся размовы аб тым, што расійскі прэзідэнт прымусіць Аляксандра Лукашэнку да ўдзелу вайскоўцаў РБ ў новай наземнай аперацыі супраць Украіны з тэрыторыі Беларусі.

(Не)беларуская вайна 

Трывожным фактам ёсць тое, што ў Беларусі ў масавым парадку рассылаюцца павесткі. “Уже есть новости о том, что начали вызывать медиков. А если разворачиваются госпитали — это близкий признак наступления. По нашей информации, возле определенных городов они уже частично развернуты. Но есть предположение, что это для лечения военных РФ, т.к. сейчас пошел сезон гриппа”, – заявіў у інтэрв’ю агентству УНІАН намеснік камандзіра Палка імя Кастуся Каліноўскага Вадзім Кабанчук 17 снежня 2022 года.

Паводле яго 80% беларусаў не хочуць ваяваць з Украінай. “Люди искренне не понимают, за что им идти убивать украинцев? Из-за Путина и Лукашенко? Тем более, они же видели видео в интернете и знают, что произошло с наступающими на Киев колоннами в феврале 2022-го”, – кажа вайсковец.

Разам з тым магчыма, што будзе створана нейкая сумесная расійска-беларуская групоўка. “Уверен, что будут отказы и дезертирство. Военную технику будут нарочно ломать, чтобы она не доехала до границы… А только белорусская армия ее перейдет — группировка развалится”, – кажа Кабанчук.

Ён не выключае, што камандаванне УСУ можа накіраваць Полк Каліноўскага на супрацьдзеянне гэтай групоўцы. “Это враг. Если будут идти и стрелять, то и по ним будут стрелять. Если идут сдаваться, берем в плен”, – сцвярджае баец беларускага падраздзялення ўкраінскай арміі.

Но смысл в том, что, если белорусы будут входить, мы найдем с ними общий язык. Мы скажем им: “Ребята, давайте не будем тут воевать и убивать друг друга. Переходите на нашу сторону”. И, я думаю, люди будут массово сдаваться в плен или переходить на нашу сторону. Мы знаем об этом, потому ведем с некоторыми ребятами переговоры”, – адзначае Вадзім Кабанчук.

Заклік супраць загадаў

У сваю чаргу лідэр руху “Вольная Беларусь” Зянон Пазьняк паўтарыў 17 снежня 2022 года ў сваім тэлеграм-канале заклік да беларускіх вайскоўцаў накіраваць зброю супраць Аляксандра Лукашэнкі, а не супраць украінцаў.

Першы раз Зянон Пазьняк звярнуўся з такім заклікам 7 ліпеня 2022 года. І тады, і цяпер, ён лічыць, што калі расіяне прымусяць “менскага вар’ята” штурхнуць беларускіх вайскоўцаў стралаць па ўкраінцах, то яны маюць на выбар тры шляхі.

Першы – падпарадкавацца, што будзе для беларускіх вайсковаслужбоўцаў самым ганебным і самагубчым. Другі – здацца ў палон украінцам. Трэці – “перагрупавацца, павярнуць назад і пайсьці на Менск вызваляць Беларусь ад акупацыі прамаскоўскага рэжыму і ад улады псіхічна збочанага вар’ята, здрадніка, ворага нацыі і чалавецтва”.

Таму самы рацыянальны і патрэбны для Беларусі вайсковы чын – гэта трэці шлях беларускай арміі, пра які я тут распавёў. Паварочвайце зброю супраць рэжыму, здраднікаў, тэрарыстаў, варвараў і акупантаў. Калі тое станецца, то гэта будзе ня толькі канец менскага вар’ята, але і канец крамлёўскага гнома, і канец маскоўскай вайне”, – паўтарае ліпенскае паведамленне Зянон Пазьняк.

Нагадаем, што пасля масавага бамбардавання 10 кастрычніка 2022 года расійскімі войскамі ўкраінскіх гарадоў і заявы Аляксандра Лукашэнкі аб разгортванні сумеснай з Расіяй вайсковай групоўкі Полк імя Кастуся Каліноўскага заявіў аб гатоўнасці сустрэць яе ва Ўкраіне са зброяй у руках.