
У сувязі са стварэннем адзінай структуры ў рамках вызваленчага руху беларускага народа Полк імя Кастуся Каліноўскага, што ваюе ў складзе ўкраінскай арміі, і група IT-актывістаў “Кіберпартызаны” абвесцілі пра аб’яднанне.
“Мы абвяшчаем аб’яднанне Палка Каліноўскага і кіберпартызан у структуру ў рамках вызвольнага руху беларускага народа. Гэта робіцца для найбольшай эфектыўнасці і каардынацыі нашых супольных дзеянняў”, — перадае словы намесніка камандзіра Палка Вадзіма Кабанчука “Зеркало”. Заява аб аб’яднанні была зроблена 6 снежня 2022 года на прэс-канферэнцыі ў Кіеве.
Стварэнне адзінай структуры тлумачыцца мэтай лепшай каардынацыі дзеянняў. Цяпер прадстаўніца “Кіберпартызанаў” Юльяна Шаметавец будзе ўваходзіць у штаб Палка Каліноўскага. «Наша праца накіравана на нанясенне шкоды беларускаму і расійскаму рэжымам», — цытуе яе “Наша ніва”.
Нагадаем, што напачатку верасня 2022 года Полк Каліноўскага заявіў аб сваёй палітычнай суб’ектнасці. У кастрычніку 2022 года байцы падраздзялення паведамілі, што не давяраюць “ваеннаму міністру” ў складзе Аб’яднанага пераходнага кабінета Святланы Ціханоўскай Валерыю Сахашчыку.
За апошні час прадстаўнікі Палка Каліноўскага актыўна наладжваюць стасункі з украінскімі і літоўскімі палітыкамі.
Матэрыялы па тэме: