Полк Каліноўскага і нацыянальна-дэмакратычныя арганізацыя хочуць стварыць Раду бяспекі
7 лютага 2023
186

Вядуцца кансультацыі паміж Палком імя Кастуся Каліноўскага і нацыянальна-дэмакратычнымі арганізацыямі з мэтай стварэння Рады бяспекі. Аб гэтым стала вядома 7 лютага 2023 года.

«Паміж Палком імя Кастуся Каліноўскага і іншымі нацыянальна-дэмакратычнымі арганізацыямі вядуцца кансультацыі пра стварэньне вайскова-палітычнай структуры — Рады бяспекі, з мэтай абароны нацыянальных інтарэсаў Беларусі ва ўмовах вайны ва Ўкраіне і акупацыі Беларусі Расійскай Федэрацыяй», – заявіў на прэс-канферэнцыі каардынатар арганізацыі “Вольная Беларусь” Зянон Пазьняк, які з’яўляецца адным з найвядомейшых апазіцыйных беларускіх палітыкаў. З 1996 года ён знаходзіцца ў эміграцыі. Палітык лічыць, што ў перспектыве такая рада можа адыграць вялікую ролю ў адраджэнні Беларусі і ў заваяванні свабоды Беларусі.

Пазьняк упэўнены, што толькі нацыянальна-вызвольная апазіцыя можа стварыць нацыянальную дзяржаву і пойдзе за яе на ўсё. “Каліноўцы ідуць на смерць. Усё астатняе — ад лукавага, не ад гэтага, а ад таго. Ня будзе супрацоўніцтва нацыянальна арыентаванай апазыцыі з той апазыцыяй, якая змагаецца „вместе с Россией“, гэта значыць, вядзе Беларусь у тупік”, – заявіў палітык.

Акрамя Пазьняка, у прэс-канферэнцыі прынялі ўдзел намеснік камандзіра Палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук, палітолаг Павел Усаў, прадстаўнік руху «Супраціў» Зміцер Шчыгельскі.

Паводле Паўла Ўсава, Рада бяспекі будзе вайскова-палітычным органам кіравання. 

Ваенна-палітычны суб’ект пакуль будзе несці больш прадстаўнічыя функцыі, заўважыў Вадзім Кабанчук.

Вырашальнае слова будзе сказана ў Кіеве. Ня Кіевам, а ў Кіеве. Не працаваць з Кіевам, з украінскім палітыкумам, немагчыма”, – адзначыў у сваю чаргу Зміцер Шчыгельскі.

Напраканцы студзеня 2023 года Пазьняк, Усаў і Шчыгельскі наведалі баявыя пазіцыі беларускіх дабраахвотнікаў ва Ўкраіне.

Нагадаем, што ў кастрычніку 2022 года Полк імя Кастуся Каліноўскага заявіў аб адсутнасці поўнага даверу да тых прадстаўнікоў Аб’яднанага пераходнага кабінету Ціханоўскай, якія адказваюць за вайсковы кірунак. Гэта, у прыватнасці, Валерый Сахашчык – прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы.

У сваю чаргу Зянон Пазьняк выказаўся рэзка супраць крытыкі Валерыя Сахашчыка. Аднак Пазьняк адмоўна ставіцца ў цэлым да Офіса Святланы Ціханоўскай.

Як раней паведамлялася, пасля масавага бамбардавання 10 кастрычніка 2022 года расійскімі войскамі ўкраінскіх гарадоў і заявы Аляксандра Лукашэнкі аб разгортванні сумеснай з Расіяй вайсковай групоўкі Полк імя Кастуся Каліноўскага заявіў аб гатоўнасці сустрэць яе ва Ўкраіне са зброяй у руках.