
Полк імя Кастуся Каліноўскага, які ваюе ў складзе ўкраінскай арміі, абвесціў набор кіроўцаў.
“Аўтамабіль на фронце – гэта больш, чым сродак перасоўвання. Гэта жыццё і здароўе байцоў, гэта поспех ваенных аперацый, гэта мабільнасць у рашэнні няпростых задач”, – гаворыцца ў паведамленні ў тэлеграм-канале палка ад 4 студзеня 2023 года.
У беларускім падраздзяленні УСУ чакаюць тых, хто мае досвед кіравання аўтамабілем ад пяці гадоў, ведае прылады аўтамабіля, мае базавыя веды ў аўтарамонце, досвед кіравання грузавой тэхнікай і аўтобусамі, займаўся аматарскім аўтаспортам. Таксама для патэнцыяльнага рэкрута-кіроўцы будзе пажадана, але не абавязкова, мець досвед экстрэмальнага кіравання і кіравання танкамі і БМП.
“З вамі будзе падпісаны кантракт з Узброенымі сіламі Ўкраіны, вы атрымаеце вайсковы квіток і штомесячны заробак”, – абяцаюць у палку. “Даедзь разам з намі да перамогі ў вайне і вызвалення Беларусі!” – заклікаюць там.
Нагадаем, што ў верасні 2022 года Полк Каліноўскага абвяшчаў аб наборы ў сваю медыцынскую службу лекараў агульнай практыкі альбо тэрапеўтаў, псіхіятраў альбо псіхатэрапеўтаў. Крыху раней у Палку Каліноўскага абвесцілі аб наборы сувязістаў.
Матэрыялы па тэме: