Полк Каліноўскага наладзіў кантакты з літоўскім парламентам
21 кастрычніка 2022
144

Прадстаўнікі Палка Каліноўскага разгарнулі актыўную палітычную дзейнасць на фоне магчымага паўторнага ўварвання расійскіх войск ва Ўкраіну з боку Беларусі. Цяпер яны сустрэліся з дэлегацыяй літоўскага Сейма. 

Былі абмеркаваныя пытанні патрэб падраздзялення і этапы аказання неабходнай дапамогі”, – паведамляе 21 кастрычніка 2022 года тэлеграм-канал Палка.

Сустрэча прайшла ў Кіеве. На ёй прысутнічалі віцэ-спікер Сейма Літоўскай Рэспублікі Паўлюс Саўдаргас, кіраўнік камітэту нацыянальнай бяспекі Сейма Лаўрынас Кашчунас і сустаршыня парламенцкай групы сяброўства з Літвой Вярхоўнай Рады Украіны, народны дэпутат Ігар Гузь.

Паводле ўкраінскага дэпутата, ён арганізаваў гэтую сустрэчу ў сувязі з магчымай пагрозай паўторнага ўварвання з поўначы Ўкраіны. “Пагутарылі, як арганізаваць дзейсную абарону ў выпадку наступу з беларскіх тэрыторый“, – напісаў 12 кастрычніка 2022 года ў Facebook Ігар Гузь.
Раней стала вядома, што Полк Каліноўскага і ўкраінскія дэпутаты дамовіліся аб сталым супрацоўніцтве.
Напачатку верасня 2022 года намеснік камандзіра гэтага вайсковага фармавання Вадзім Кабанчук заявіў, што Полк імя Кастуся Каліноўскага стаў палітычным суб’ектам.
Фота: Facebook Ігара Гузя