Полк Каліноўскага не давярае Валерыю Сахашчыку
20 кастрычніка 2022
233

Полк імя Кастуся Каліноўскага не мае поўнага даверу да тых прадстаўнікоў Кабінету Ціханоўскай, якія адказваюць за вайсковы кірунак. Аб гэтым паведаміў 20 кастрычніка 2022 года намеснік камандзіра данага падраздзялення Ўзброеных сіл Украіны Вадзім Кабанчук.

Нагадаем, што ў жніўні 2022 года ў Палку Каліноўскага заяўлялі, што чакаюць праграмы па абароне Беларусі ад «ваеннага міністра» ў складзе пераходнага кабінета Святланы Ціханоўскай, створанага на канферэнцыі «Новая Беларусь», падпалкоўніка запаса, былога камандзіра Брэсцкай дэсантна-штурмавой брыгады Валерыя Сахашчыка.

Для нас незразумелая пазіцыя чалавека, які кажа, што ён прэтэндуе на ролю галоўнакамандуючага, але ў той жа час не знаходзіцца тут з нашымі хлопцамі. Тое, што яны прапагандавалі, сваё вайсковае будаўніцтва, яно фактычна скончылася нічым”, – сказаў цяпер Кабанчук у інтэрвью Радыё “Свабода”.

Паводле яго, каліноўцам не падабаецца расійскае грамадзянства Сахашчыка. Гэта пры тым, што 22 верасня 2022 года ён накіраваў па пошце ў расійскае пасольства ў Польшчы дакументы з адмовай ад грамадзянства Расіі. Аб чым паведамляла “Зеркало”.

Тады ж у верасні 2022 года кіраўнік Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк рэзка выказаўся супраць крытыкі Валерыя Сахашчыка за наяўнасць у яго расійскага пашпарта. На думку Пазняка, такая крытыка накіравана на тое, каб стварыць уражанне, што Сахашчык не парваў з рашысцка-лукашысцкай сістэмай і што давяраць яму нельга, піша “Наша ніва“.

У той жа час Пазьняк адмоўна ставіцца ў цэлым да Офіса Святланы Ціханоўскай.