
Полк імя Кастуся Каліноўскага, які змагаецца з расійскай агрэсіяй ва Ўкраіне, мае патрэбу ў асвятленні сваёй дзейнасці і ў якаснай аналітычнай падрыхтоўцы. Да сябе на працу падраздзяленне запрашае відэааператара і аналітыка.
“Нам неабходна мець магчымасць гаварыць, паказваць і расказваць пра нашы мэты, будні ды дасягненні. Мы шукаем спецыяліста, які пакажа нас. Нам патрэбен відэааператар і відэамантажор”, – распавяла 20 сакавіка 2023 года ў YouTube прэс-сакратар Палка Каліноўскага Крысціна “Чабор”.
Прэтэндэнты на гэту пасаду павінны мець абавязковы досвед стварэння відэа- і фотапрацэсаў, ведаць аператарскую тэхніку, умець працаваць з камерай, святлом і гукам, таксама трэба мець досвед працы на аналагічнай пасадзе, працы з YouTube- каналамі, досвед працы з праграмамі для мантажу і апрацоўкі для мантажу і апрацоўкі відэа і фота.
“Вашай задачай будзе адбор і праверка якасці знятага матэрыяла, колеракарэкцыя, sound-дызайн, motion-дызайн, графіка, відэаздымка і мантаж відэаматэрыялаў для соцсетак, сайта, YouTube-канала, інтэрнэт-парталаў. Забеспячэнне мастацкай і тэхнічнай якасці здымак, вядзенне архіва матэрыялаў. Разглядаем толькі кандыдатаў з вопытам”, – падкрэслівае прэс-сакратар.
Таксама яна адзначае, што паспяховасць аперацый падраздзялення забяспечваецца якаснай падрыхтоўкай, над якой, у тым ліку, працуюць аналітыкі.
“Мы запрашаем да нашых шэрагаў аналітыкаў. Вашай задачай будзе аналіз відэа і фота, аўдыёматэрыялаў, праца з рознага роду інфармацыяй, падрыхтоўка аналітыкі па матэрыялах. Абавязковы досвед аналізу вялікага аб’ёму даных, аналітычны склад розуму і педантычнасць, высокая здольнасць да навучання, здольнасць апрацоўваць вялікі аб’ём інфармацыі ў кароткі тэрмін часу. Плюсам будзе досвед працы ў ІТ, досвед працы з відэаздымкамі і відэаматэрыяламі, са скрыптамі званкоў”, – паведаміла Крысціна “Чабор”.
Паводле яе, жадаючыя могуць дасылаць свае заяўкі ў чат-бот Палка Каліноўскага з пазначэннем #video i #analitik.
Нагадаем, што напрыканцы студзеня 2023 года Полк імя Кастуся Каліноўскага пачаў фарміраванне механізаванага падраздзялення. У сувязі з гэты быў абвешчаны набор танкістаў і механікаў.
Раней у студзені 2023 года Полк імя Кастуся Каліноўскага абвесціў аб чарговым наборы спецыялістаў у сферы сувязі. Таксама ў той жа час быў абвешчаны набор кіроўцаў.
Матэрыялы па тэме: