
Полк імя Кастуся Каліноўскага, які ваюе ў складзе Ўзброеных сіл Украіны, пачаў фарміраванне механізаванага падраздзялення.
“Мы фармуем механізаванае падраздзяленне! Гэта значыць нашая барацьба з акупантамі будзе яшчэ больш эфектыўнай, унёсак у перамогу Украіны яшчэ большы, а вызваленне Беларусі яшчэ хутчэйшае!” – паведамляецца ў тэлеграм-канале Палка.
У сувязі з фармаваннем новага падраздзялення там набіраюць танкістаў і механікаў. “Калі ты валодаеш дадзенай кваліфікацыяй – далучайся да нас і дасылай заяўку ў наш чат-бот з пазнакай #танкіст”, – гаворыцца ў паведамленні.
Краіны, якія падтрымліваюць барацьбу Ўкраіны з расійскімі захопнікамі паабяцалі перадаць ёй 321 танк, паведамляе УНІАН.
Раней у студзені 2023 года Полк імя Кастуся Каліноўскага абвесціў аб чарговым наборы спецыялістаў у сферы сувязі. Таксама ў той жа час быў абвешчаны набор кіроўцаў.
У верасні 2022 года Полк Каліноўскага абвяшчаў аб наборы ў сваю медыцынскую службу лекараў агульнай практыкі альбо тэрапеўтаў, псіхіятраў альбо псіхатэрапеўтаў.
Фота: УНІАН
Матэрыялы па тэме: