Полк Каліноўскага заявіў аб гатоўнасці змагацца з лукашэнкаўскімі войскамі ва Ўкраіне
10 кастрычніка 2022
286

Пасля масавага бамбардавання 10 кастрычніка 2022 года расійскімі войскамі ўкраінскіх гарадоў і заявы Аляксандра Лукашэнкі аб разгортванні сумеснай з Расіяй вайсковай групоўкі Полк імя Кастуся Каліноўскага заявіў аб гатоўнасці сустрэць яе ва Ўкраіне са зброяй у руках.

Як толькі ў бок Украіны з боку Беларусі будзе нейкі рух войск, мы першымі будзем сустракаць і даваць па зубах гэтым войскам. Полк Каліноўскага – гэта тыя, хто будзе сустракаць і знішчаць любога ворага, які будзе з вайной ісці на Ўкраіну”, – заявіў прадстаўнік Палка.

Усе рашэнні, якія прыймаюцца на тэрыторыі Беларусі, якая паводле, прадстаўнікоў Палка з’яўляецца акупаванай, гэта не рашэнні беларускага народа, а рашэнні лукашэнкі і яго куратара Пуціна, гаворыцца з відэа ў тэлеграм-канале Палка імя Кастуся Каліноўскага.

Паводле Генштаба Ўкраіны, 10 кастрычніка 2022 года Расія з усіх напрамкаў выпусціла па Ўкраіне больш за 80 кралатых ракет. Падраздзяленні супрацьпаветранай абароны збілі 52 паветраныя цэлі (у тым ліку 43 крылатыя ракеты).

У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка заявіў аб разгортванні рэгіянальнай групоўкі Расіі і Беларусі, перадае  тэлеграм-канал “Пул Первого“.